Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 11 Лістапад 2022 16:31

Завяршыўся першы кіберспартыўны турнір «OPEN STUDENT CUP CS:GO 5x5 GRODNO 2022»

IMG 7965Адбыўся фінал першага кіберспартыўнага турніру па CS:GO сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Гродна па Counter-Strike «OPEN STUDENT CUP CS:GO 5x5 GRODNO 2022»

       

Усяго ў чатырох кваліфікацыях, якія праходзілі на працягу кастрычніка, прынялі ўдзел 165 чалавек у складзе 33 каманд, з якіх 18 каманд прадстаўлялі Купалаўскі ўніверсітэт, 3 – Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 10 – Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і 2 – Гродзенскі філіял УА «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій».

Арганізатарамі турніру выступілі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская асацыяцыя камп'ютарнага спорту, Кібер Арэна SKYNET.

У фінал турніру, які прайшоў 5 лістапада ў Кібер Арэне SKYNET, выйшлі 4 каманды. "Grodno EF", "ONE X FAMILY", "Team M3RCY" з ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама зборная каманда "ClubNova" студэнтаў трох універсітэтаў: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага агарнага ўніверсітэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і пажаданнем сумленнай і займальнай гульні звярнуліся начальнік Цэнтра развіцця кар'еры Купалаўскага універсітэта Ірына Карлюкова, першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Уладзіслаў Мандзік і дырэктар Кібер Арэны SKYNET Аляксандр Судараў.

У рамках турніру прайшоў шоу-матч паміж камандай УА «БІП -Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій» BIP Enjoyers і гледачамі. Перамагла каманда БІП. Таксама для гледачоў прайшоў квіз на веданне кіберспартыўнай дысцыпліны CS:GO.

У перапынку паміж матчамі каманды падсілкаваліся смачнай піцай, якую прапанаваў прафкамам студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Па выніках турніру 1 месца заняла каманда «Grodno EF» ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе Даніла Хрысценкі, выпускніка 2022 года факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Кірыла Крывапуста, студэнта 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, Ягора Шымчукевіча, студэнта 2 курса факультэта Яраслава Неўгеня, студэнта 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Ігара Астасевіча, легіянера.

"Серабро" ўзяла зборная каманда "ClubNova" студэнтаў трох універсітэтаў: ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрМУ і ГДАУ. У складзе каманды былі Ілля Міхнавец, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Раман Чарняўскі, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, Аляксандр Клімашэўскі, прадстаўнік Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Алег Пузыня і Аляксандр Кізукевіч –легіянеры.

Трэцяй стала каманда "ONE X FAMILY" ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе якой былі Антон Сакута, студэнт 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Арцём Ляжневіч, студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта, Данііл Шрэйдэр, студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, Уладзіслаў Аплевіч і Раман Кавальчук - легіянеры.

4 месца заняла каманда "Team M3RCY" ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе Кірылы Місюкевіча, студэнта 4 курса факультэта эканомікі і кіравання, Даніла Сударава, студэнта 4 курса факультэта эканомікі і кіравання, Іаана Жалезнага, студэнта 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Івана Чарнюка, студэнта ГДАУ, Мацвея Лозкі - легіянер.

Віншуем рабят з паспяховым завяршэннем турніру!