Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 10 Лістапад 2022 16:47

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе, прысвечаным Міжнароднаму дню студэнтаў

fotokonkurs studentШтогод 17 лістапада студэнты адзначаюць сваё «прафесійнае» свята - Міжнародны дзень студэнтаў! Па традыцыі Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе, прысвечаным Міжнароднаму дню студэнта. Удзел можна прыняць у дзвюх намінацыях. Для студэнтаў - "Я - студэнт", а для выкладчыкаў - "Віншавальная паштоўка студэнту".

 

Для ўдзелу ў намінацыі “Я – студэнт” неабходна даслаць адну самую любімую фатаграфію на любую тэму, звязаную са студэнцтвам. Абмежаванняў няма - гэта можа быць усё, што заўгодна! Радасныя моманты, любімыя месцы нашага ўніверсітэта, інтэрнаты (навучальны корпус, сталовая, спартыўная зала), любімыя выкладчыкі, шчаслівыя ўсмешкі сяброў, аднакурснікаў і многае іншае! Галоўная ўмова - на фота павінен быць удзельнік фотаконкурсу.

Для ўдзелу ў намінацыі "Віншавальная паштоўка студэнту" выкладчыкам прапануецца падрыхтаваць віншавальную паштоўку для нашых выдатных студэнтаў. Для ўдзелу неабходна даслаць адну любую фатаграфію з выявай студэнта ці студэнтаў з каментаром ці віншаваннем.

ЭТАПЫ правядзення Конкурсу:

1 этап: да 17.00 гадзін 14 лістапада - прадастаўленне фатаграфій на e-mail: csi@grsu.by с указанием информации о себе (фио, факультет, номер телефона).

2 этап: 15-16 лістапада - ацэньванне фатаграфій членамі журы і падвядзенне вынікаў.

3 этап: 17 лістапада - аб'яўленне вынікаў конкурсу.

Прызёрам будуць уручаны дыпломы і памятныя падарункі.

Заўвага: для ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фатаграфіі, якія супярэчаць правілам этыкету і маралі, якія не адпавядаюць тэматыцы конкурсу.