Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 01 Люты 2016 08:58

Дыпломы магістраў уручылі 86 выпускнікам ГрДУ імя Янкі Купалы

13028 7У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 29 студзеня 2016 года адбыўся 19-ы выпуск магістрантаў. Дыплом магістра атрымалі 86 выпускнікоў, з іх чатыры ўпершыню сталі магістрамі па спецыяльнасці «Воінскае навучанне, баявая падрыхтоўка, ваенная педагогіка і псіхалогія, кіраванне паўсядзённай дзейнасцю войскаў».

На цырымоніі ўручэння прысутнічалі прарэктары ВНУ, дэканы факультэтаў, супрацоўнікі ўніверсітэта і бацькі выпускнікоў.

З прывітальным словам да выпускнікоў магістратуры ад імя рэктара А.Д. Караля звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Аляксеевіч Гачко: «Для вас адкрыты шлях у навуку, і мы спадзяемся, што вы працягнеце сваё навучанне ў аспірантуры, станеце кандыдатамі, дактарамі навук, прафесарамі, акадэмікамі». Генадзій Аляксеевіч пажадаў усім перамог і поспехаў і ўручыў дыпломы лепшым выпускнікам магістратуры - пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў і тым, хто плануе працягнуць навучанне ў аспірантуры.

Таксама дыплом аб заканчэнні другой ступені вышэйшай адукацыі выпускнікам уручылі прарэктар па навуковай рабоце Уладзімір Георгіевіч Барсукоў, прарэктар Мікалай Іванавіч Войтка, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Ірына Фёдараўна Кітурка, начальнік ваеннага факультэта Лявонцій Юр'евіч Паўлаў, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Яўгеньеўна Карпіцкая і дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Ягораўна Чабуранава.

Магістр мастацтвазнаўства Аляксандр Ціхаміраў ад імя выпускнікоў звярнуўся да прысутных і падзякаваў рэктару, навуковым кіраўніком і выкладчыкам універсітэта за атрыманыя бясцэнныя веды і вопыт і пажадаў усім поспехаў і здароўя. Затым Аляксандр выканаў на баяне музычную кампазіцыю.

Таксама з музычнымі нумарамі перад выпускнікамі магістратуры выступілі студэнты факультэта мастацтваў і дызайну Крысціна Пронская, Андрэй Панісаў, Дзмітрый Харошка і Яўгеній Бяляўскі.

Даведка

Набор у магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўпершыню быў абвешчаны ў 1997 годзе па пяці спецыяльнасцях магістарскай падрыхтоўкі.

Сёння купалаўская ВНУ прапануе навучанне па 48 спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі. З 2012 года ў магістратуры ўніверсітэта нароўні з традыцыйнымі «акадэмічнымі» праграмамі падрыхтоўкі магістраў было пачата праектаванне праграм з паглыбленай падрыхтоўкай спецыялісты т.зв. «практыка-арыентаванай» або «прафесійнай» магістратуры.

Штогод ў магістратуры ўніверсітэта навучаецца больш за 350 магістрантаў. За 19 гадоў падрыхтавана больш за 1900 магістраў, якія паспяхова рэалізавалі сябе ў ролі інжынераў, педагогаў, навукоўцаў і людзей, паспяховых у бізнэсе.