Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 29 Студзень 2016 10:09

Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну сталі лаўрэатамі Міжнароднага конкурсу «Віртуозы гітары»

20160127 160546D0B8D0BDЗ 17 па 22 студзеня 2016 года ў г. Санкт-Пецярбург прайшоў XIII Міжнародны фестываль-конкурс «Віртуозы гітары».

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы спецыяльнасці «Народная творчасць (інструментальная музыка)» Дзмітрый Харошка і Яўгеній Бяляўскі (клас старшага выкладчыка спецыяльнага музычнага інструмента Уладзіміра Іванавіча Захарава).

У намінацыі «Малыя гітарныя ансамблі і ансамблі, якія ўключаюць гітару» інструментальны дуэт нашых студэнтаў узнагароджаны дыпломам лаўрэата за III месца. Выкладчык У.І. Захараў стаў дыпламантам Міжнароднага конкурсу ў намінацыі «Конкурс кампазітараў».

З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут