Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 29 Студзень 2016 10:09

Выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прэзентавалі навучэнцам СШ № 37 г. Гродна спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»

213Выкладчыкі кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэліся з навучэнцамі выпускных класаў СШ № 37 г. Гродна. Мерапрыемства наведалі больш за 30 школьнікаў, якія жадаюць атрымаць кваліфікацыю перакладчыка і спецыяліста па міжкультурных камунікацыях.

Выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Алена Рычардаўна Чэкуць прадставіла спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», распавяла аб прафесіі перакладчыка-рэферэнта, аб магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў і праходжанні моўных практык за мяжой.

У канцы мерапрыемства школьнікам былі прапанаваныя анкеты, у якіх абітурыенты выбралі жаданую спецыяльнасць факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.