Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 25 Кастрычнік 2022 10:44

Купалаўцаў запрашаюць стаць удзельнікамі акцыі добраахвотнай бязвыплатнай здачы крыві

donorstvo 1

Супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы рэгулярна становяцца донарамі крыві, далучаючыся да падобных акцый.

Акцыя пройдзе на базе студэнцкага інтэрната № 6 (вул. Дубко, 20) з 2 па 4 лістапада. Для таго каб далучыцца да яе, трэба папярэдне запісацца. Зрабіць гэта неабходна ў намеснікаў дэканаў па выхаваўчай рабоце, студэнты таксама могуць звярнуцца да куратараў студэнцкіх груп.

Спісы будуць фармавацца да 26 кастрычніка ўключна.