Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 25 Кастрычнік 2022 10:49

У Купалаўскім універсітэце стартуе конкурс мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў “Alma mater – любоў з першага курса”!

Ужо сёння, 24 кастрычніка, пачынаецца адборачны этап самага відовішчнага і маштабнага студэнцкага конкурсу нашага ўніверсітэта «Alma mater – любоў з першага курса»! Каманды факультэтаў будуць змагацца за званне пераможцы.

З году ў год удзельнікі з усёй адказнасцю і крэатывам падыходзяць да падрыхтоўкі прадстаўленняў. Ствараюцца ўнікальныя дэкарацыі і касцюмы, падрыхтоўваюцца запальныя танцы і пішуцца ўнікальныя сцэнары!

Творчы тыдзень стартуе з арт-батлу фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта псіхалогіі і факультэта фізічнай культуры!

Адборачныя этапы пройдуць з 24 па 28 кастрычніка. Тэма конкурсу сёлета - "Новае пакаленне". З раскладам выступленняў факультэтаў можна пазнаёміцца ў афішы.

Пачатак кожнага адборачнага дня ў 18:00 па адрасе: вуліца, Леніна, 32.

Білеты можна набыць па адрасе:

ыул. Ажэшкі, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму, 1 паверх.

Тэл.: (8 0152) 39-74-49

МТС: +375 29 869 06 02

 

alma otbor