Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 24 Кастрычнік 2022 14:49

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы"

logo psihКанферэнцыя прымеркавана да 20-годдзя кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і пройдзе 27 кастрычніка.

Праблемнае поле канферэнцыі шырокае. У сферы навуковых інтарэсаў ва ўдзельнікаў гісторыя і метадалогія псіхалагічных даследаванняў асобы і яе жыццёвага шляху, псіхалогія асобы як суб'екта вучэбнай і вучэбна-прафесійнай дзейнасці, псіхалогія асобы як суб'екта сужэнства і бацькоўства, псіхалогія асобы як суб'екта жыцця.

Навукоўцы таксама абмяркуюць псіхалогію асобы як суб'екта працоўнай дзейнасці, прафесійнай кар'еры, дзелавых зносін і арганізацыйных паводзін. Пагавораць аб сучасных метадах і тэхналогіях псіхалагічнай работы з асобай, макрасацыяльнай сітуацыі развіцця сучаснай асобы. Абмяркуюць псіхалогію навучальных, прафесійных, сямейных і жыццёвых крызісаў у развіцці асобы, а таксама новыя напрамкі прафесійнай псіхалагічнай дапамогі асобы.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская. Рэгламент канферэнцыі прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння, стэндавых дакладаў, круглага стала.