Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 24 Кастрычнік 2022 14:49

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе алімпіяда па журналістыцы "Медыя і я"

media jaПрыняць удзел у алімпіядзе запрашаюць школьнікаў 8 - 11 класаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія зацікаўлены ў атрыманні ведаў у галіне журналістыкі і новых медыя.

Алімпіяда "Медыя і я" ў Купалаўскім універсітэце пройдзе ў 2 этапы. Першы завочны этап адбудзецца з 1 па 7 лістапада. У рамках першага этапа ўдзельнікам прапануюць выканаць тэст, які вызначыць іх веды ў галіне журналістыкі. Па выніках першага этапа журы выберуць 30 хлоцаў і дзяўчат, якіх запросяць паўдзельнічаць у другім этапе алімпіяды: напісаць сачыненне і падрыхтаваць вуснае выступленне на зададзеную тэму. Фінальны вочны этап правядуць на кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта 26 лістапада.

Лаўрэаты алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я", залічаныя ў 2023 годзе ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы для атрымання адукацыі ў вочнай (дзённай) форме за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове (пры ўмове, што яны не атрымліваюць даплату (узнагароджанне)) па праграмах лаяльнасці "На вяршыні Алімпу - 50" і "На вяршыні Алімпу - 30"), у рамках праграмы лаяльнасці "Разам да новых вяршыняў" будуць атрымліваць штомесячную заахвочвальную даплату да стыпендыі ў памеры 30% на працягу першага семестра 2023/ 2024 навучальнага года.

Для ўдзелу ў Алімпіядзе неабходна даслаць заяўку на электронную пошту olimpiada.mediaiya_2022@mail.ru або зарэгістравацца па спасылцы.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў алімпіядзе можна па тэлефоне: +375295845584, +375445844584 (Viber, Telegram, WhatsApp). Кантактная асоба - Святлана Гендрыкаўна Хвясько.