Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Студзень 2016 09:41

Адкрытае першынства па дартсе сярод выкладчыкаў і супрацоўнікаў прайшло на факультэце фізічнай культуры

IMG 3173На факультэце фізічнай культуры 22 студзеня 2016 года адбылося адкрытае першынства па дартсе сярод выкладчыкаў і супрацоўнікаў.

Спаборніцтвы праводзіліся па правілах гульні «Вялікі раўнд», мэта якой - набраць як мага больш ачкоў, кідаючы па тры дроціка па чарзе ў кожны сектар ад «1» да «20» і цэнтр.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

жанчыны

трэцяе месца заняла старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Алена Вячаславаўна Знатнава;

другое месца было прысуджана інструктару па фізічнай культуры спартыўнага клуба Марыне Пятроўне Ясене;

першае месца заваявала спецыяліст дэканата факультэта фізічнай культуры Алена Міхайлаўна Валошына;

мужчыны

трэцяе месца заняў лабарант вучэбнай тэлестудыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Яўгеній Уладзіміравіч Пацэвіч;

другое месца было прысуджана лабаранту аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ваеннага факультэта Аляксандру Барысавічу Радчанка;

першае месца заваяваў намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па ідэалагічна-выхаваўчай рабоце, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталій Ігаравіч Тарасаў.

Пераможцы прадставілі купалаўскую ВНУ на гарадской універсіядзе «Маё здароўе ў маіх руках», якая прайшла 25 студзеня 2016 на базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.