Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 18 Кастрычнік 2022 14:13

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 1030-годдзю Праваслаўнай царквы ў Беларусі і 30-годдзю адраджэння Гродзенскай епархіі

conf svjatloМіжнародная навуковая канферэнцыя “Свет зямлі Гарадзенскай: да 1030-годдзя Праваслаўнай царквы ў Беларусі і 30-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі” пройдзе 20 кастрычніка 2022 г. і збярэ ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта каля 40 даследчыкаў канфесійнай гісторыі і культуралогіі з Беларусі і Расіі.

 

Канферэнцыя арганізавана Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы сумесна з Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай царквы ў рамках рэалізацыі Дагавора аб супрацоўніцтве, падпісанага ў кастрычніку мінулага года.

У працы канферэнцыі прымуць удзел каля 40 даследчыкаў канфесійнай гісторыі і культуралогіі з Беларусі і Расіі, у тым ліку святары, магістранты, аспіранты і студэнты гістарычных спецыяльнасцей. У час работы канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Напрыклад, пагавораць пра асобу праз прызму гісторыі царквы ў Беларусі, абмяркуюць праблемы гістарыяграфіі, мікрагісторыі і гісторыі штодзённасці хрысціянскіх канфесій у Беларусі, духоўныя вобразы ў культурным і міжканфесійным дыскурсе.

Па выніках работы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў. Падрабязней з навуковай падзеяй можна пазнаёміцца ў ПРАГРАМЕ.

ШТО? Канферэнцыя “Свет зямлі Гарадзенскай: да 1030-годдзя Праваслаўнай царквы ў Беларусі і 30-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі”.

ДЗЕ? Галоўны корпус Купалаўскага ўніверсітэта, аўдыторыя 218.

КАЛІ? 20 кастрычніка а 10.00.