Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Студзень 2016 09:35

Выкладчыкі факультэта псіхалогіі прынялі ўдзел у майстар-класе «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі»

DSC 1208У студзені 2016 года на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры падтрымцы ІТ Акадэміі для дарослых быў арганізаваны майстар-клас «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі».

У сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнікі факультэта псіхалогіі: дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Ганна Іванаўна Янчый, лабарант 1 каьэгорыі кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Наталля Аляксандраўна Воўк і старшы выкладчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Ганна Віктараўна Ракіцкая.

Майстар-клас быў накіраваны на фарміраванне ўяўлення пра тэндэнцыі развіцця адукацыі і на ўдасканаленне навыкаў працы з камп'ютарам (апаратным і праграмным забеспячэннем).

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з інавацыйнымі педагагічнымі тэхналогіямі, прайшлі навучанне камп'ютарным тэхналогіям, прызначаным для візуалізацыі тэксту/аб'ектаў і арганізацыі ўзаемадзеяння ўдзельнікаў сеткавых зносін.

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.