Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Студзень 2016 12:04

Аспірантам ГрДУ імя Янкі Купалы прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2016 год

53 copyАдпаведнае распараджэнне Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў 18 студзеня 2016 года. Усяго ў 2016 годзе  стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць атрымліваць 45 аспірантаў устаноў адукацыі і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі.

Шэсць стыпендыятаў - прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:

аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі, выкладчык-стажор кафедры фундаментальнай  і прыкладной матэматыкі  Алена Раманаўна Бабіч;

аспірант педагагічнага факультэта, выкладчык кафедры прыродазнаўчанавуковых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Віктараўна Бэкман;

аспірант факультэта біялогіі і экалогіі, лабарант кафедры біяхіміі Ніна Рыгораўна Галавач;

аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта, лабарант 1 катэгорыі кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Анастасія Леанідаўна Сіткевіч;

аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Вольга Іванаўна Урбан;

аспірант факультэта фізічнай культуры, выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Лусінэ Гагікаўна Харазян.