Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 13 Кастрычнік 2022 10:34

ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ўключаны ў базу даных сусветнага рэйтынгу Times Higher Education World University Rankings 2023

ranc times Times Higher Education World University Rankings – глабальны рэйтынг універсітэтаў, які штогод публікуецца часопісам Times Higher Education (THE).

ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ўключаны ў сусветны рэйтынг THE, яму прысвоены статус "рэпарцёр". Усяго ў рэйтынгу прадстаўлена 7 беларускіх універсітэтаў. Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту прысвоена месца 1501+, а Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Віцебскі дзяржаўны ордэны дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі таксама, як і Купалаўскі ўніверсітэт, атрымалі статус «рэпарцёр».

Рэйтынг універсітэтаў свету THE World University Rankings за 2023 уключае 1799 універсітэтаў са 104 краін і рэгіёнаў, што робіць яго самым буйным і рознабаковым рэйтынгам сёння. Яшчэ 526 універсітэтаў указаны ў спісе са статусам "рэпарцёр", як прызнанне актыўнасці і росту дасягненняў гэтых устаноў адукацыі па выніках мінулага года.