Удзельнікаў форуму прывіталі міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Таджыкістан Рахімджон Саідзода і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.
У ходзе форуму ўдзельнікі заслухалі пленарныя даклады “Супольнасць рэктараў як інструмент узаемадзеяння і развіцця вышэйшай адукацыі”, “Развіццё супрацоўніцтва як інструмент павышэння канкурэнтаздольнасці універсітэтаў-партнёраў”, “Сумесныя факультэты – устойлівы фактар умацавання супрацоўніцтва”, “Узаемадзеянне ў імя якасці вышэйшай адукацыі: погляд экспертаў". Пасля адбылося абмеркаванне дакладаў і працаваў вольны мікрафон.