Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Кастрычнік 2022 13:37

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у XXIX Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў

konkurs naukaКонкурс праводзіцца Міністэрствам адукацыі з мэтай актывізацыі навукова-даследчай працы студэнтаў. На конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя навуковыя работы студэнтаў, якія вучацца ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў год правядзення конкурсу.

Конкурс пройдзе ў два этапы. На першым (універсітэцкім) этапе вылучаныя на студэнцкіх канферэнцыях навуковыя працы будуць разглядацца камісіямі, створанымі ва ўстановах адукацыі. На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу навуковыя работы паступяць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях, пералік якіх штогод вызначаецца ў загадах Міністра адукацыі аб правядзенні конкурсу.

Адным з дакументаў, неабходных для ўдзелу ў конкурсе, стане даведка аб праверцы на наяўнасць запазычанняў (арыгінальнасць тэксту навуковай працы павінна будзе складаць не менш за 50%). Дадзеная даведка не спатрэбіцца для навуковых прац, якія змяшчаюць інфармацыю закрытага характару.

З навуковых работ першай катэгорыі конкурсная камісія будзе вызначаць не толькі лаўрэатаў - абсалютных пераможцаў конкурсу (не больш за 60 навуковых работ), але і ўдзельнікаў фіналу рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта "100 ідэй для Беларусі" (не больш за 20 навуковых работ).

Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджвацца дыпломамі Міністэрства адукацыі і павялічанымі грашовымі прызамі, памер якіх складзе 8 базавых велічынь, лаўрэаты конкурсу - суаўтары навуковай работы будуць узнагароджвацца дыпломамі Міністэрства адукацыі і грашовымі прызамі ў памеры, роўным 4 базавым велічыням.

Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ТУТ, а з пералікам секцый – ТУТ.