Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Кастрычнік 2022 13:37

У Купалаўскім універсітэце адбылася спартакіяда па армрэслінгу

photo 2022 10 12 10 23 12На базе спартыўнага комплексу ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў чэмпіянат па армрэстлінгу сярод каманд-факультэтаў нашага ўніверсітэта.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся начальнік спартыўнага клуба Купалаўскага ўніверсітэта Кірыл Акуліч, які пажадаў удзельнікам паспяховага выступлення і выдатных вынікаў.

Удзельнікамі спаборніцтваў былі каманды філалагічнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, інжынерна-будаўнічага факультэта і вайсковага факультэта. Усяго - больш за 50 спартсменаў-купалаўцаў.

У кожным этапе спаборніцтваў назіралася ўпартая барацьба! Аж да фінальных схватак нельга было адназначна назваць пераможцу. Па выніках каманднага заліку ўпэўненае першае месца заняў факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Другое месца заняла каманда філалагічнага факультэта. Бронзавым прызёрам аказалася каманда факультэта эканомікі і кіравання.