Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 11 Кастрычнік 2022 14:36

Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з універсітэтамі Таджыкістана

photo 2022 10 11 14 04 06Падпісанне адбылося ў рамках афіцыйнага візіту ў Таджыкістан кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у Таджыкска-Беларускім бізнес-форуме і выставачнай экспазіцыяй "MadeinBelarus" з выставай "Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь". Сярод членаў дэлегацыі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў.

 

У праграме ў беларускай дэлегацыі былі агляд выставы і падпісанне пагадненняў паміж ВНУ Таджыкістана і Рэспублікі Беларусь. Так, падчас бізнес-форуму падпісаны 24 міжвузаўскія пагадненні.

Купалаўскім універсітэтам падпісаны ўжо дагаворы аб міжнародным супрацоўніцтве з Таджыкскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Садрыдзіна і з Худжандскім дзяржаўным універсітэтам імя акадэміка Б. Гафурава.

На дадзены момант сярод партнёраў ГрДУ імя Янкі Купалы ў Таджыкістане таксама Расійска-Таджыкскі (славянскі) ўніверсітэт і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт.

Выстаўка тэхнікі і прадукцыі беларускіх вытворцаў "Made in Belarus" праходзіць з 11 па 12 кастрычніка ў Душанбэ і базіруецца ў Hyatt Regency Dushanbe. Яна - самае маштабнае мерапрыемства Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане за апошнія гады.