Усяго для ўдзелу ў першай кваліфікацыі G1 было зарэгістравана 19 каманд: 10 каманд студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 4 каманды студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, 3 каманды студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і 2 каманды студэнтаў Гродзенскага філіяла ўстановы адукацыі «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій».
Пераможцам кваліфікацыі стала каманда «Grodno EF» Купалаўскага ўніверсітэта ў складзе капітана каманды Даніла Хрысценка, выпускніка 2022 года факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Кірыла Крывапуста, студэнта 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, Ягора Шымчукевіча, студэнта 2 курса факультэта матэматыкі студэнта 3 факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і легіянера Ігара Астасевіча.
Арганізатарамі турніру выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская асацыяцыя камп'ютарнага спорту, пры ўдзеле Кібер Арэны SKYNET.
Наступныя тры анлайн-кваліфікацыі пройдуць 15, 22 і 29 кастрычніка, у 15:00 на платформе FACE IT.
Рэгістрацыя на 15 кастрычніка: https://vk.cc/cgJLud
Рэгістрацыя на 22 кастрычніка: https://vk.cc/cgJLuX
Рэгістрацыя на 29 кастрычніка: https://vk.cc/cgJLvU
LAN-Фінал пройдзе 5 Лістапада ў 10.00 на Кібер Арэне SKYNET па адрасе Пестрака, 36, дзе па выніках адборачных гульняў 4 наймацнейшыя каманды будуць змагацца за Кубак, прызавы фонд (у памеры 700 BYN), прызы і падарункі!