Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Кастрычнік 2022 09:16

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся навуковы семінар "Актуальныя трэнды ўстойлівага развіцця эканомікі і адукацыі Беларусі і Расіі"

photo 2022 10 10 16 31 14На факультэце эканомікі і кіравання прайшоў шэраг мерапрыемстваў з прадстаўнікамі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, што стала першым этапам акадэмічнага супрацоўніцтва.

5 кастрычніка 2022 года адбыўся навуковы семінар "Актуальныя трэнды ўстойлівага развіцця эканомікі і адукацыі Беларусі і Расіі", на якім былі абмеркаваны трэнды развіцця беларуска-расійскай інтэграцыі, магчымасці і рызыкі лічбавай трансфармацыі ў бізнесе і ў вышэйшай адукацыі.

У працы навуковага семінара прыняла ўдзел дэлегацыя з Міжнароднага інстытута эканомікі і лінгвістыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце, Плотнікавай Марыі Міхайлаўны, загадчыка кафедры сацыяльна-эканамічных і матэматычных дысцыплін, Шыльнікавай Ірыны Сяргееўны, намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, загадчыка кафедрай еўрапейскіх моў, Калодзінай Яўгеніі Анатольеўны, намесніка дырэктара па міжнароднай дзейнасці, загадчыка кафедры лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі.

Праблематыка навуковага семінара была абумоўлена рэалізацыяй рашэнняў, прынятых у чэрвені 2022 года, калі на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне секцыі № 5 на тэму "Інтэграцыя сістэмы вышэйшай адукацыі Расіі і Беларусі: рэгіянальны аспект", якое прайшло ў рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

З дакладамі выступілі прадстаўнікі шэрагу іншых расійскіх, казахскіх і беларускіх ВНУ, у тым ліку Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.У. Пляханава, Данскога дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Esil University (у рэжыме ІКТ). З дадзенымі расійскімі ВНУ ў чэрвені 2022 года на IV Форуме Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з Купалаўскім універсітэтам.

У рамках візіту былі вызначаны пытанні супрацоўніцтва як у сферы адукацыйнага працэсу, так і ў навуковай дзейнасці, такія як уключаная адукацыя, летнія школы, студэнцкія канферэнцыі. У час падвядзення вынікаў навуковага семінара адбылося ўрачыстае падпісанне міжнароднай праграмы супрацоўніцтва паміж ВНУ-партнёрамі.

Дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва па акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў, студэнтаў і магістрантаў.

Былі абмеркаваны пытанні метадалагічнага суправаджэння навучальнага працэсу пры інтэграцыі навучальных праграм каледжа і ВНУ з прадстаўнікамі Лідскага каледжа.

У графіцы знаходжання знайшлося месца і для культурна-экскурсійнай праграмы, у рамках якой госці пазнаёміліся з гістарычнай спадчынай ГрДУ імя Янкі Куалы і з выдатнымі мясцінамі нашага горада.