Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 26 Студзень 2016 11:34

Дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму А.М. Нечухрын і намеснік дэкана юрыдычнага факультэта М.Я. Калацэй павіншавалі школьнікаў-пераможцаў абласнога тура алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўстве

1 copy copy copyУ Гродне прайшоў абласны тур рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўству, у рамках якога былі вызначаны пераможцы і прызёры.

З пераможцамі сустрэўся старшыня журы алімпіяды па гісторыі, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын, які павіншаваў удзельнікаў і пажадаў ім новых перамог і дасягненняў, выказаў надзею на іх паспяховае паступленне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Удзельнікаў трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўстве павіншавала намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Марына Яцэкаўна Калацэй, якая пазнаёміла вучняў - лепшых знаўцаў гісторыі і грамадазнаўства Гродзенскай вобласці - з шырокімі магчымасцямі, якія дае купалаўская ВНУ для рэалізацыі творчага патэнцыялу.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.