Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 10 Кастрычнік 2022 09:41

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.У. Ламаносава

podpisanieПадпісанне дагавора аб навуковым і адукацыйным супрацоўніцтве паміж Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.У. Ламаносава (факультэт журналістыкі) і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы адбылося падчас анлайн-сустрэчы.

Дагавор падпісаны з мэтай актывізацыі ўзаемадзеяння вядучых цэнтраў журналісцкай адукацыі краін ЕАЭС у галіне медыядаследаванняў і прафесійнай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, а таксама стварэння ўстойлівых партнёрскіх кантактаў медыядаследчыкаў і журналістаў краін ЕАЭС, якія практыкуюць.

Дадзеная дамова будзе садзейнічаць навуковаму, адукацыйнаму і экспертнаму супрацоўніцтву паміж універсітэтамі-партнёрамі і адкрые новыя гарызонты для бакоў у рамках дзейнасці Цэнтра еўразійскіх медыядаследаванняў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.

Супрацоўніцтва прадугледжвае правядзенне сумесных даследаванняў у галінах, якія датычацца інфармацыйнага суправаджэння еўразійскай інтэграцыі, а таксама журналістыкі, СМІ, медыя і масавай камунікацыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама абмен публікацыямі па даследаваннях, звязаных з інфармацыйным суправаджэннем еўразійскай інтэграцыі і нацыянальнымі медыясістэмамі дзяржаў-удзельніц і шматлікае іншае.

Таксама сёлета Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В. Ламаносава ў рамках IV Форума Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі.

Дарэчы, Купалаўскі ўніверсітэт і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава маюць багатую гісторыю супрацоўніцтва. З 2012 года рэалізуюцца акадэмічныя абмены супрацоўнікамі і навучэнцамі, праводзяцца сумесныя навуковыя даследаванні, прадстаўнікі ВНУ актыўна ўдзельнічаюць у канферэнцыях і семінарах, спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах.

20 сакавіка 2017 г. з мэтай развіцця і ўмацавання навукова-адукацыйнага супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь на філалагічным факультэце МДУ імя М.В. Ламаносава быў створаны навукова-адукацыйны Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры сумесна з ГрДУ імя Янкі Купалы. У рамках працы Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і культуры МДУ прадстаўнікамі ўніверсітэтаў-партнёраў праводзяцца штогадовая акцыя “Купалаўская дыктоўка”, майстар-класы па беларусістыцы, конкурс “Пазнай Беларусь з намі”, сумесныя акцыі “Чытаем разам…”.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, азнаямлення з гісторыяй і культурай Беларусі пераможцы конкурсу "Пазнай Беларусь з намі" з ліку прадстаўнікоў МДУ імя М.В. Ламаносава бяруць удзел у Летняй школе беларускай мовы і культуры, якая арганізуецца навуковай бібліятэкай ГрДУ імя Янкі Купалы. І гэта толькі малы пералік сумесных напрамкаў.