Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 07 Кастрычнік 2022 08:49

Купалаўцы прынялі ўдзел у адкрыцці X Міжнароднага форуму «Нашчадкі»

IMG 6433Дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта ў асобе студэнтаў філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, выкладчыкаў філалагічнага факультэта Вольгі Грыневіч і Зоі Сідаровіч стала ўдзельнікам Х Міжнароднага форуму «Нашчадкі», дзе прадставіла свой аўтарскі праект літаратурна-дэтэктыўнага сайта Пінкертон.

Кіраўнік асветніцкага цэнтра рускай мовы і культуры, доктар філалагічных навук Аіда Разумоўская пазнаёміла студэнтаў і выкладчыкаў з Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам і яго гісторыяй.

Рэктар Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Ільіна падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва ВНУ Беларусі і Расіі:

- Вельмі рады вітаць нашых дарагіх беларускіх гасцей! Мы разам працавалі над адукацыйнымі праграмамі, што было вельмі эфэктыўна і карысна для нас. Шчыра спадзяемся, што нашае далейшае супрацоўніцтва будзе такім жа плённым, і мы створым праекты карысныя выкладчыкам і студэнтам універсітэтаў у межах беларуска-расійскай культурнай і адукацыйнай прасторы.

Пасля ўрачыстай часткі цырымоніі адкрыцця Сяргей Салмін, загадчык аддзела Археалагічнага цэнтра Пскоўскай вобласці, прачытаў асветніцкую лекцыю «Спадар Пскоў і яго спадчына».

Штогод арганізатарамі форуму выступае ПскоўДУ, Пскоўская абласная грамадская арганізацыя "Асацыяцыя гуманітарнай культуры" і Адкрыты інстытут рускай мовы і культуры ім. прафесара Я.А. Майміна

.