Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 08 Кастрычнік 2022 16:13

Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на дзень адчыненых дзвярэй!

Ваенны факультэт расчыніць свае дзверы перад патэнцыйнымі абітурыентамі ў наступную суботу, 8 кастрычніка. У школьнікаў і іх бацькоў будзе ўнікальная магчымасць убачыць будні курсантаў знутры, пагутарыць з кіраўніцтвам факультэта.

 

Курсанты на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы навучаюцца па дзвюх спецыяльнасцях: «Тылавое забеспячэнне войскаў (па накірунках)» і «Фізічная падрыхтоўка вайскоўцаў». Кожная са спецыяльнасцей па-свойму цікавая і карыстаецца вялікім попытам у абітурыентаў.

Экскурсія будзе праходзіць у некалькі этапаў. Дзякуючы дню адчыненых дзвярэй школьнікі і іх бацькі змогуць даведацца, як паступіць на ваенны факультэт і азнаёмяцца з умовамі пражывання дзяўчат і юнакоў. Гасцям раскажуць пра ўзоры ваеннай формы розных гадоў і падраздзяленняў, таксама школьнікі змогуць папрактыкавацца на навучальных трэнажорах.

Натуральна, гасцей Дня адчыненых дзвярэй пачастуюць кашай, прыгатаванай курсантамі ваеннага факультэта. Мерапрыемства адбудзецца з 10.00 да 13.00 па адрасе г. Гродна, Фолюш 15/219. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!