Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Верасень 2022 09:41

Купалавец стаў членам Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук

photo 2022 09 29 11 58 38Рашэннем Прэзідыума Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук (МАПН, IAPS) Канстанцін Карпінскі, доктар псіхалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі абраны ў яе правадзейныя члены.

 

Міжнародная акадэмія псіхалагічных навук дзейнічае з 1992 года і з'яўляецца прафесійнай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае вучоных-псіхолагаў з 46 краін свету.

Урачыстае пасвячэнне ў акадэмікі адбылося на базе яраслаўскага аддзялення МАПН (IAPS) у перыяд навукова-педагагічнай стажыроўкі Канстанціна Карпінскага ў Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. К.Д. Ушынскага.

У адпаведнасці з рэгламентам МАПН, прэтэндэнт у акадэмікі выступіў з разгорнутым пленарным дакладам, які абагульняе вынікі шматгадовых даследаванняў па актуальных праблемах сучаснай псіхалогіі.

 

photo 2022 09 29 11 55 11