Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Верасень 2022 11:27

У Купалаўскім універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы»

IMG 7686Дыялогавая пляцоўка прайшла ў рамках міжведамаснай інфармацыйнай акцыі “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы", накіраванай на тлумачэнне наступстваў спажывання забароненых рэчываў, а таксама адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.

Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі сталі запрошаныя эксперты: Анастасія Хартоўская, загадчык наркалагічным аддзяленнем для лячэння і рэабілітацыі асоб, якія пакутуюць залежнасцямі УАЗ «Псіхіятрыя-наркалогія», Сяргей Крупіца, старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і Гродна тэрапеўт залежнасцяў. А таксама супрацоўнікі ўніверсітэта і студэнты. Дзякуючы кампетэнтным выступленням спікераў моладзь узяла шмат новых карысных ведаў, якія дазволілі па-іншаму зірнуць на праблему наркаманіі і незаконнага абароту наркотыкаў.

Таксама ў рамках акцыі ў Купалаўскім універсітэце адбыліся інфармацыйныя сустрэчы і куратарскія гадзіны, на якіх удзельнікі ўступілі ў дыскусію і выказалі сваё меркаванне аб наркатычнай залежнасці, а таксама даведаліся, аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Напрыклад, на факультэце біялогіі і экалогіі адбылася сустрэча студэнтаў з галоўным экспертам дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці падпалкоўнікам Аляксандрам Якоўчыкам на тэму "Наркатычныя і псіхатропныя рэчывы", а на юрыдычным факультэце - з начальнікам АНІД УУС Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Рамашка.

Але купалаўцы не толькі сталі слухачамі, яны праявілі сябе і ў ролі лектараў. Так студэнты 3 курса спецыяльнасці "Правазнаўства" Юлія Шкут, Міраслаў Саўчык і Данііл Філімонаў, удзельнікі праекта "Школа прававой асветы", які рэалізуецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, правялі інфармацыйна-растлумачальную работу з навучэнцамі 8-ых класаў Гродзенскай гарадской гімна.