Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Верасень 2022 11:27

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць курсы павышэння кваліфікацыі

photo 2022 09 29 11 09 53Курсы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў "Універсітэт адукацыйных інавацый: тэхналогія распрацоўкі лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў" пройдуць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 3 па 28 кастрычніка 2022 года.

У ходзе курсаў выкладчыкі вывучаць парадак распрацоўкі лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў, асвояць інструменты, сэрвісы і рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца для стварэння асяроддзя лічбавага навучання, распрацуюць серыю лічбавых вучэбна-метадычных матэрыялаў з апісаннем этапаў вучэбнай работы і метадаў яе правядзення.

У праграме курсаў два навучальныя модулі, іх змест прадставяць 12 мадэратараў з ліку выкладчыкаў універсітэта, якія маюць вопыт арганізацыі індывідуальнай і групавой дзейнасці студэнтаў з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій навучання.

Ініцыятарам курсаў выступіла лабараторыя адукацыйных інавацый, супрацоўнікі якой аказваюць арганізацыйную і метадычную дапамогу выкладчыкам - распрацоўшчыкам вучэбна-метадычных комплексаў новага (лічбавага) пакалення.

Курсы будуць праходзіць два разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах у камп'ютарных класах (аўд. 220 і 227) па адрасе вул. Ажэшкі, 22.

Больш падрабязна аб курсах.

Для даведкі. Да пачатку новага навучальнага года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы распрацаваны і прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю 7 лічбавых навучальна-метадычных комплексаў. Распрацоўшчыкамі комплексаў сталі выкладчыкі 6 факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.