Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Верасень 2022 15:47

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Ад Альфа да Амегі…"

alfaXII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя-конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнтаў ВНУ "Ад Альфа да Амегі…" (з міжнародным удзелам) пройдзе з 30 верасня па 1 кастрычніка. Арганізатарам выступае факультэт матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта.

 

Мэта правядзення канферэнцыі - выяўленне і падтрымка таленавітых і здольных школьнікаў і студэнтаў, захопленых навукай, прафесійная арыентацыя і прыцягненне моладзі да навуковай творчасці і даследчай працы.

У 2022 годзе работа канферэнцыі-конкурсу плануецца па наступных напрамках: алгебра, геаметрыя і матэматычны аналіз; прыкладная матэматыка; камп'ютарныя навукі і праграміраванне; робататэхніка і штучны інтэлект; выстава-конкурсы дзіцячых і юнацкіх калектываў «Баі робатаў».

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежжа.

Удзельнікі канферэнцыі-конкурсу маюць магчымасць прадставіць вынікі сваёй даследчай дзейнасці ў галіне матэматыкі і інфарматыкі. Могуць быць прадстаўлены вынікі навуковых, даследчых, творчых і эксперыментальных прац, выкананых індывідуальна ці творчым калектывам.

Навучэнцам школ і адукацыйных цэнтраў горада Гродна, гурткоў і секцый па робататэхніцы прапануюць прыняць удзел у выставе-конкурсе "Баі робатаў" у асабістым або камандным першынстве. Удзельнікі выставы-конкурсу "Баі робатаў" змогуць прадставіць вынікі сваёй канструктарскай і творчай дзейнасці, а таксама прадэманстраваць магчымасці вынаходстваў і параўнаць іх з аналагічнымі. Асобны конкурс плануецца для дзяцей малодшага ўзросту з удзелам выпускнікоў і вучняў Школы дакладных навук факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Удакладненая інфармацыя аб конкурсах "Боі робатаў" будзе паведамлена ўдзельнікам канферэнцыі-конкурсу і зацікаўленым асобам у трэцім інфармацыйным лісце па выніках атрыманых заявак на ўдзел.

Упершыню будзе працаваць секцыя на англійскай мове. Выступленне па любым з заяўленых напрамкаў канферэнцыі-конкурсу можна прадставіць на англійскай мове. Публікацыя пры гэтым па жаданні аўтара (аў) можа быць або на англійскай, або на рускай мове. Артыкулы студэнтаў і тэзісы дакладаў школьнікаў традыцыйна плануецца апублікаваць у выглядзе электроннага зборніка матэрыялаў канферэнцыі пасля правядзення другога этапа канферэнцыі-конкурсу.

Больш падрабязна з канферэнцыяй можна азнаёміцца ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ПАВЕДАМЛЕННІ.