Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 21 Верасень 2022 13:56

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у кібер-турніры Counter-Strike: Global Offensive!

CS GOУжо ў кастрычніку стартуе OPEN STUDENT CUP CS: GO 5x5 GRODNO-2022! Арганізатарамі турніру выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская асацыяцыя камп'ютарнага спорту, пры ўдзеле Кібер Арэны SKYNET.

У Турніры бяруць удзел каманды ўстаноў вышэйшай адукацыі Гродна ў складзе 5 чалавек. У каманду ўніверсітэта можа ўвайсці не больш за двух «легіянераў», якія не маюць дачынення да ВНУ, якую яны прадстаўляюць.

Турнір пройдзе ў два этапы. Спачатку на працягу чатырох дзён пройдуць кваліфікацыі, а потым адбудзецца фінал. Анлайн кваліфікацыі пройдуць 8, 15, 22 і 29 кастрычніка, а 15:00 на платформе FACE IT.

Спасылкі на рэгістрацыю

Рэгістрацыя на 5 кастрычніка

Рэгістрацыя на 15 кастрычніка

Рэгістрацыя на 21 кастрычніка 

Рэгістрацыя на 29 кастрычніка

За 30 хвілін да пачатку кваліфікацыйных гульняў, пасля інструктажу ў Discord, капітанам будуць выдадзены запрашэнні ў лобі. Хто не прайшоў у фінал у першай кваліфікацыі, могуць паспрабаваць свае сілы яшчэ раз на іншы дзень!

LAN-Фінал пройдзе 5 лістапада ў 10.00 на Кібер Арэне SKYNET па адрасе Пестрака, 36, дзе па выніках адборачных гульняў 4 наймацнейшыя каманды будуць змагацца за Кубак, прызавы фонд (у памеры 700 BYN), прызы і падарункі!

Рэгламент турніру - тут.

Засталіся пытанні? Пішы нам!

Discord 

VK 

Тэл. +375 29 848 13 25 Piotr