Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Верасень 2022 11:58

Студэнт Купалаўскага ўніверсітэта ўзнагароджаны Граматай БАСС

sportУ Палацы культуры металургаў у Жлобіне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Граматамі Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.

За актыўны ўдзел у папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь Граматай БАСС і памятным падарункам узнагароджаны Яўген Кармільчык, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Купалы.

Узнагароду Яўген атрымаў з рук намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Кадлубая і старшыні БАСС Аляксандра Багдановіча. Малады чалавек прадстаўляў нашу краіну на Чэмпіянаце свету па боксе, які праходзіў у Сербіі ў 2021 годзе і заваяваў "бронзу".

Грамат былі ўдастоены актыўныя прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, кіраўнікі і выкладчыкі навучальных устаноў, якія штодня сваёй дзейнасцю далучаюць моладзь да заняткаў фізічнай культурай і спортам, павышаюць узровень іх фізічнай падрыхтаванасці, удасканальваюць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу, забяспечваюць правядзенне спартыўных мерапрыемстваў на высокім узроўні, а таксама студэнты-спартсмены, якія паспяхова выступаюць на спартыўных спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.