Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Верасень 2022 15:48

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося першае ў новым навучальным годзе пасяджэнне Савета стараст

Парадак дня пасяджэння быў насычаны: рабяты абмяркоўвалі план работы на год, гласарый першакурсніка («пачамучнік»), а таксама выступілі з ініцыятывай правядзення Фестывалю факультэтаў, у рамках якога студэнты розных факультэтаў змогуць больш даведацца адзін пра аднаго, пра спецыяльнасці, асаблівасці навучання і традыцыі. 

У рамках праекта "Школа стараст" пройдзе серыя навучальных семінараў-трэнінгаў, майстар-класаў, дыялогавых пляцовак, накіраваных на развіццё неабходных навыкаў і кампетэнцый для прадуктыўнай работы вучэбнай групы.

Асноўная задача праекта сёлета - наладзіць механізм узаемадзеяння паміж Саветам стараст універсітэта, Саветам стараст факультэта і старастамі навучальных групы. Таксама члены Савета старастаў універсітэта правядуць адукацыйныя семінары "Ты - стараста!" для першакурснікаў.