Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Верасень 2022 14:56

Прадстаўнік універсітэта прыняў удзел у "Фестывалі навукі - 2022"

Фэст1У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбылося буйнейшае навукова-папулярнае мерапрыемства нашай краіны - "Фестываль навукі". Удзел у ім прыняў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны, старшыня Савета маладых.

 

Пад адкрытым небам вучоныя з розных устаноў падчас майстар-класаў, дэманстрацый і публічных лекцый знаёмілі наведвальнікаў фестывалю з найноўшымі навуковымі распрацоўкамі і дасягненнямі.

За час свайго існавання фестываль ператварыўся ў маштабнае мерапрыемства, якое дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій. Арганізатарам выступае Савет маладых вучоных НАН пры ўсебаковай падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Навінкай гэтага года стала выстава "100 інавацый маладых вучоных", дзе былі прадстаўлены маладзёжныя праекты ў такіх галінах, як біялогія і біятэхналогія, фізіка, хімія, медыцына, аграрныя і гуманітарныя навукі.