Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Верасень 2022 16:48

Купалаўцы далучацца да грамадска-палітычнага марафону "17 граняў адзінства"

korpus NEW 22Марафон арганізаваны ўпершыню і ўключае серыю дыялогавых пляцовак, якія праходзяць па ўсёй краіне. Яго арганізатарамі выступаюць рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" і "Беларускае таварыства "Веды".

14 верасня ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудуцца дзве дыялогавыя пляцоўкі, якія паралельна пачнуць працаваць у 10.30. У аўдыторыі 225 купалаўцы абмяркуюць патрыятычныя каштоўнасці беларускага народа, у чым заключаецца нацыянальная ідэя беларускай дзяржавы, наш гістарычны шлях развіцця. А таксама падыскутуюць на тэму «Наш цывілізацыйны выбар, далейшае развіццё адносін з Расійскай Федэрацыяй, краінамі калектыўнага Захаду і «трэцяга свету».

У аўдыторыі 209 удзельнікі дыялогавай пляцоўкі пагавораць аб шляху далейшага развіцця РГА "Белая Русь" і грамадскім запыце на партыйнае будаўніцтва на сучасным этапе развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Мадэратарамі дыялогавых пляцовак выступяць дэкан факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч і прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы Сняжана Семярнік.

Гэты марафон прымеркаваны да Дня народнага адзінства, які Беларусь сёлета адзначыць другі раз. Нагадаем, што ідэя наладжвання новага свята была агучаная ў лютым мінулага года на VI Усебеларускім народным сходзе.

Не менш важная задача марафону - выслухаць меркаванні актывістаў, якія выкажуцца па значных пытаннях парадку дня і прапануюць свае шляхі вырашэння вострых грамадскіх праблем.