Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 09 Верасень 2022 11:58

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму прайшла цырымонія ўручэння дыпломаў магістрантам з Кітая.

1032На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся ўрачысты выпуск магістрантаў. Дыпломы аб заканчэнні магістратуры ўручылі тром выпускнікам спецыяльнасці "Сацыялогія".

З прывітальным словам выступіў дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч. Ён павіншаваў выпускнікоў з паспяховым заканчэннем навучання і прысваеннем ступені магістра.

З віншаваннямі і пажаданнямі поспехаў у далейшай прафесійнай кар'еры да выпускнікоў звярнулася загадчыца кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Аксана Гаўрылік. Яна адзначыла, што за вынікам стаіць вялізная праца многіх людзей. Нашы выпускнікі з'яўляюцца прыкладам працавітасці і інтэлігентнасці.

Шмат добрых слоў у адрас магістрантаў прагучала ад іх навуковых кіраўнікоў Таццяны Богуш, кандыдата сацыялагічных навук, дацэнта кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін і Ганны Усцюгавай, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі.

У сваю чаргу выпускнікі падзякавалі ўсім прысутным і сваім выкладчыкам за праведзеную работу, набытыя веды і добрае стаўленне да іх.

Віншуем нашых выпускнікоў з заканчэннем навучання ў магістратуры! Жадаем удачы і ўсялякіх перамог. Няхай фартуна ўсміхаецца ім і далей!