Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 07 Верасень 2022 08:46

Творчая перамога купалаўцаў на Міжнародным саміце руска-кітайскіх выканаўцаў

Віншуем інструментальны ансамбль студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Народная творчасць (інструментальная музыка)" з атрыманнем дыплома лаўрэата I ступені на I Міжнародным саміце руска-кітайскіх выканаўцаў "RUSCHI", які прайшоў у Санкт-Пецярбургу.

Дарыюш Гайдуцкі, Ірына Канапешка, Алена Сударгіна, Аляксандр Рыбак, Анастасія Пранкевіч і Лю Вэй узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені на I Міжнародным саміце руска-кітайскіх выканаўцаў "RUSCHI" ў намінацыі "Інструментальнае выканальніцтва, народныя інструменты".

Кіраўнік ансамбля - старшы выкладчык кафедры музычнага мастацтва Таццяна Янчурэвіч. Яна была ўзнагароджана падзячным лістом за невычэрпны педагагічны талент, найвышэйшы прафесіяналізм, мэтанакіраванасць, шматгадовую карпатлівую працу.

image 2022 09 06 14 12 48

 

image 2022 09 06 14 12 48 2