Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 06 Верасень 2022 12:02

Выпускнік Купалаўскага ўніверсітэта стаў уладальнікам прэміі «Чалавек года горада Гродна»

У намінацыі "Архітэктура і будаўніцтва" ўзнагароджаны выпускнік інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, начальнік участка маналітнага будаўніцтва ААТ "Гроднажылбуд" Пётр Касцюкевіч. Разам з калектывам ён працаваў над рэканструкцыяй Румлёўскага маста.

- Вельмі прыемна апынуцца сярод тых, хто атрымаў гэтае ганаровае званне. Але, на мой погляд, маё ўзнагароджанне - гэта заслуга ўсяго калектыву. Гэта не асабістая ўзнагарода, а ўсіх, хто быў датычны да працы, - падзяліўся з прэсай Пётр Касцюкевіч.

Пётр паспяхова скончыў інжынерна-будаўнічы факультэт па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" ў 2015 годзе.

Віншуем, ганарымся і жадаем поспехаў і высокіх дасягненняў у працоўнай дзейнасці!