Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Верасень 2022 13:36

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у фотаконкурсе да Дня народнага адзінства

photo konkУ Купалаўскім універсітэце стартаваў адкрыты конкурс фотаработ, прысвечаны Дню народнага адзінства. Заяўкі прымаюцца да 12 верасня.

Да ўдзелу ў конкурсе фотаработ «Люблю цябе, мая Беларусь» запрашаюцца студэнты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

На конкурс прымаюцца фотаработы ў наступных намінацыях: "Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі"; "Мой горад самы лепшы" "Я беларус і гэтым ганаруся"; "Зроблена ў Беларусі". Дапускаецца ўдзел адначасова ў некалькіх намінацыях, але прымаецца не больш за адну фатаграфію ад аднаго аўтара ў намінацыі.

На фатаграфіях могуць быць адлюстраваны разнастайнасць і ўнікальнасць беларускай прыроды, гарадскія і сельскія пейзажы, мясцовыя славутасці, помнікі архітэктуры, любы куток малой радзімы. Прымаюцца таксама фотаработы, якія папулярызуюць здаровы лад жыцця, адлюстроўваюць удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці, фотаработы на якіх адлюстраваны прадстаўнікі розных прафесій.

Заяўкі на удзел і фотаработы неабходна да 12 верасня выслаць на электронную пошту: csi@grsu.by. Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца ў ПАЛАЖЭННІ. Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць у аддзеле падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308; ці па тэлефоне: (80152)39-72-09.

Мэтай конкурсу - данясенне да маладога пакалення важнасці ідэі згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, выхаванне патрыятызму, духоўнасці, маральнай культуры маладога пакалення, фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі ў моладзі.