Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Верасень 2022 15:56

На ўрачыстым пашыраным пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі лепшых купалаўцаў

IMG 2865Урачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта было прысвечана пачатку новага навучальнага года. Па добрай традыцыі на Савеце ўшаноўвалі купалаўцаў, якія дасягнулі высокіх поспехаў.

 

Ганаровымі гасцямі святочнага мерапрыемства сталі Юрый Караеў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці і намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк.

З прывітальным словам да купалаўцаў звярнуўся Юрый Караеў і павіншаваў супрацоўнікаў з прысваеннем вучонага звання дацэнта. Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Права" Марыне Ігнацік, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту кафедры міжнароднага права; па спецыяльнасці "Педагогіка" Лусіне Харазян, кандыдату педагагічных навук, дацэнту кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны.

Рэктар універсітэта Ірына Кітурка, а таксама яна ўручыла каштоўныя падарункі за шматгадовую плённую прафесійную дзейнасць, творчыя адносіны да работы і асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Былі адзначаны каштоўнымі падарункамі Канстанцін Карпінскі, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук; Аляксандр Жукевіч, намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра; Валянціна Навойчык, дацэнт кафедры спартыўных гульняў; Анатоль Бурчык, загадчык кафедры выяўленчага мастацтва; Аляксандр Дулуб, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва; Антон Ляшчынскі, загадчык кафедры дызайну.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за эфектыўную навукова-метадычную работу, значны асабісты ўклад у забеспячэнне якасці падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў былі ўзнагароджаны Ганна Дзяйцава, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання,; Андрэй Кузьміч, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі; Віктар Місюк, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі; Галіна Міхальчанка, дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі; Уладзімір Немец, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльны ўраўненняў і алгебры; Ірына Трыфанава, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльны ўраўненняў і алгебры; Вадзім Чарапіца, старшыня Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за ўклад у развіццё культуры якасці, за дасягненні ў галіне якасці, забеспячэнне ўдзелу ўніверсітэта ў конкурсе «Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці» былі адзначаны Іна Бябко, начальнік планава-эканамічнага аддзела; Валянціна Гацук, галоўны бухгалтар; Аляксандр Карэўскі, дэкан факультэта біялогіі і экалогіі; Ганна Салаўёва, начальнік цэнтра па сувязях з грамадскасцю; Наталля Сяргейчык, начальнік аддзела аховы працы; Галіна Сакомская, начальнік цэнтра кадравай і прававой працы; Ганна Чарнеўская, спецыяліст па менеджменце 2 катэгорыі аддзела менеджменту якасці.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую, добрасумленную і плённую работу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны Жанна Варановіч, вядучы спецыяліст цэнтра развіцця кар'еры; Ала Мустафаева, намеснік начальніка планава-эканамічнага аддзела; Галіна Навагродская, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённую навукова-даследчую працу і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў былі адзначаны Юлія Гушча, старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання; Ганна Карканіца, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання; Ала Каляга, старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва; Таццяна Парфёнава, старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і творчую ініцыятыву былі ўзнагароджаны Юрый Бялоцкі, інжынер-праграміст 1 катэгорыі інфармацыйна-аналітычнага цэнтра; Гражына Агапава, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі; Юлія Дзятчык, адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна; Ірына Кісяленка, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры сучасных тэхналогій праграмавання; Вольга Казлоўская, інжынер-праграміст 1 катэгорыі інфармацыйна-аналітычнага цэнтра; Юлія Лаварэнка, інжынер-праграміст 1 катэгорыі інфармацыйна-аналітычнага цэнтра; Вераніка Ляйчонак, адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

На галоўнай сцэне ўніверсітэта ўшаноўвалі пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь іх навуковага кіраўніка. Дыпломам 3 ступені пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломам у намінацыі "За глыбокі аналіз развіцця стандартызацыі ў сферы турызму" Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменту Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь была адзначана каманда студэнтаў у складзе Валерыі Добрыяна, студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Юліі Жалудок, студэнткі 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Дыяны Кавяза, выпускніцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Дзінары Мазлумян, студэнткі 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Падзячным пісьмом Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь быў адзначаны кіраўнік каманды Святлана Чувак, старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за працу ў прыёмнай камісіі былі ўзнагароджаны Ганна Гетманчук, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры; Дзмітрый Кулікоў, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Соф'я Пратасавіцкая, студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Данііл Станілка, студэнт 2 курса філалагічнага факультэта.

У рамках урачыстага пасяджэння савета былі ўручаны лісты на дарогу рэктара універсітэта маладым спецыялістам.