Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Верасень 2022 08:24

ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у адкрытым уроку з Прэзідэнтам "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!"

IMG 20220901 192755 712У Купалаўскім універсітэце супрацоўнікі і студэнты далучыліся да адкрытага ўрока "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!" з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам.

Прамую трансляцыю глядзелі па ўсёй краіне! А ў нашым універсітэце размясцілася адна з пляцовак са зваротнай сувяззю. Сам жа ўрок прайшоў у Палацы Незалежнасці і сабраў некалькі соцень маладых людзей. Гэта стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, уладальнікі прэзідэнцкіх стыпендый, удзельнікі рэспубліканскіх конкурсаў навуковых работ, пераможцы і лаўрэаты творчых міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадстаўнікі валанцёрскага руху, члены студэнцкіх атрадаў і іншыя. Сярод іх былі і купалаўцы: студэнтка 4 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Андрэй Дунько, студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Вера Мартынава і студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта Іван Рамановіч.

Прэзідэнт павіншаваў прысутных з пачаткам заняткаў, канстатаваўшы, што для многіх з іх гэты год - "развітанне са школай, а нехта робіць першы крок да выбранай прафесіі або стаіць на парозе працоўнай дзейнасці". У любым выпадку ў іх жыцці надыходзіць пераломны і лёсавызначальны перыяд.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: дыялог пакаленняў - гэта заўсёды вельмі цікава. Ён вядзецца ўсё жыццё і кожны дзень. Менавіта таму Кіраўнік дзяржавы праводзіць урок для моладзі не ў фармаце класічнай лекцыі: на мерапрыемстве асаблівы акцэнт зроблены на зносіны, задавалася шмат пытанняў.

Прэзідэнт адзначыў, што сёння свет ахоплены падзеямі, якія патрабуюць своечасовага растлумачэння пазіцыі дзяржавы. Ён нагадаў, што пазіцыя нашай краіны заснавана на шматвяковым вопыце розных пакаленняў беларусаў, іх гістарычным выбары, а таксама на подзвігах нашых продкаў і на прыкладах сапраўднай любові да сваёй зямлі.

Прэзідэнту было адрасавана нямала пытанняў, адказы на якія атрымаліся яркімі, а некаторыя - нечаканымі, але галоўнае - усе яны былі сумленнымі і адкрытымі.