Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Студзень 2016 12:36

Студэнты-спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці сталі пераможцамі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе

12974 4У Мінску 23 студзеня 2016 года адбыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе, у рамках якога прайшлі перадалімпійскія кваліфікацыйныя турніры і адбор спартсменаў на чэмпіянат Еўропы.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны і г. Мінска. У склад каманды Гродзенскай вобласці ўвайшлі студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Па выніках спаборніцтваў каманда Гродзенскай вобласці заняла першае месца.

Таксама былі вызначаны пераможцы ў асабістым першынстве.

У вагавой катэгорыі 66 кг першае месца заняў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Кардаш, другім стаў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў.

У вагавой катэгорыі 71 кг лепшым быў прызнаны студэнт 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях.

У вагавой катэгорыі 130 кг другое месца заняў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Максім Пашкоў.

Трэнерам спартсменаў-купалаўцаў выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч.