Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Жнівень 2022 16:25

Прапануем купалаўцам прыняць удзел у творчым конкурсе «Фігура чалавека»

figura konkursНАН Беларусі сумесна з рухам "Мэта 99" аб'явілі творчы конкурс "Фігура чалавека", мэта якога прыцягнуць увагу да праблемы раздзельнага збору смецця і другаснага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў.

 

У конкурсе могуць прыняць удзел усе ахвочыя. Конкурсныя работы павінны ўяўляць сабой фігуру чалавека, які стаіць прама. "Скульптура" можа быць выканана як з аднаго, так і з некалькіх відаў другасных рэсурсаў.

Конкурс пройдзе ў тры этапы. Першы - адборачны. Аргкамітэт конкурсу па фатаграфіі вызначыць работы, якія адпавядаюць усім умовам. Менавіта яны будуць дапушчаны да наступных этапаў.

Глядацкі этап прадугледжвае анлайн-галасаванне за фатаграфію працы, якая спадабалася. Тая, што набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае прыз сімпатый гледачоў - электрасамакат. У фінале конкурсная камісія ацэніць работы і вызначыць 15 найлепшых. Для пераможцаў прадугледжаны ўзнагароды - бесправадныя калонкі.

Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе можна да 3 верасьня. Фінал пройдзе 10 верасня падчас Фестывалю навукі ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску.

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна даведацца ў палажэнні, а заяўку пакінуць тут