Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Студзень 2016 11:14

Выкладчыкі цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і эканомікі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у майстар-класе «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі»

1 copy copyНа базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 14 студзеня 2016 года прайшоў майстар-клас «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі».

У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і эканомікі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы А.У. Пчэльнік і А.У. Лапыш.

На майстар-класе выкладчыкі пазнаёміліся з тэндэнцыямі развіцця адукацыі, інавацыйнымі педагагічнымі тэхналогіямі, навучылася прымяненню камп'ютарных тэхналогій для візуалізацыі інфармацыі і авалодалі тэхналогіямі ацэньвання навучэнцаў на прыкладзе асобных сэрвісаў.

У канцы майстар-класа выкладчыкам былі ўручаны сертыфікаты.

З усімі навінамі тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.