Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Студзень 2016 11:14

Студгарадок: у інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па паўэрліфтынгу сярод замежных студэнтаў

12971 6У спартыўнай зале інтэрната № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы (вул. Пралетарская, 16) адбыліся спаборніцтвы па паўэрліфтынгу (у жыме) сярод замежных студэнтаў.

У спаборніцтвах прыняло ўдзел 10 студэнтаў, якія ў жыме штангі лежачы на гарызантальнай лаўцы змагаліся за права называцца лепшымі.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

першае месца заняў студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Сердар Худайкулаў;

другім стаў студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта Сарагт Акмырадаў;

трецім – студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Бакы Бекгаеў.