Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Люты 2016 08:30

Праграма «Балтыйскі ўніверсітэт» абвяшчае конкурс SAIL для выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы на ўдзел у навучальным курсе на борце карабля Fryderyk Chopin

Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе SAIL праграмы «Балтыйскі ўніверсітэт». На борце карабля Fryderyk Chopin у жніўні 2016 года ўдзельнікам будзе прапанаваны спецыяльны навучальны курс.

Курс SAIL – «Устойлівасць міжнароднага навучання»- стартуе 14 жніўня 2016 года ў г. Ла-Карунья (Іспанія) і завяршаецца 28 жніўня 2016 года ў г. Бліце (Вялікабрытанія).

Тэмы курса - навакольнае асяроддзе, энергетыка, клімат, тэхналогіі, эканоміка, сацыяльныя навукі, адукацыя і іншае.

Абавязковым крытэрыем адбору ўдзельнікаў з'яўляецца высокі ўзровень веды англійскай мовы.

Апошні тэрмін падачы заяўкі - 22 лютага 2016 года.

Праграмай пакрываюцца выдадкі па запланаваным на караблі мерапрыемствам і плаванні, уключаючы харчаванне і пражыванне.

Праграма «Балтыйскі ўніверсітэт» зацікаўлена ў падборы вопытных выкладчыкаў, якія спецыялізуюцца па тэмах, звязаных з устойлівасцю. Перавага аддаецца выкладчыкам са ступенню кандыдата навук і дакументальна пацверджанымі выкладчыцкімі навыкамі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць наступныя дакументы (усе дакументы неабходна захоўваць пад сваім імем):

- матывацыйны ліст (1 старонка);

- рэзюме (максімум 2 старонкі);

- спіс публікацый (не больш за 10);

- кароткая біяграфія (1 старонка);

- апісанне вашага магчымага ўдзелу ў курсе SAIL-2016, значнасць вашага ўдзелу. Інавацыйныя ідэі ў змесце курса, методыка выкладання або іншая дзейнасць на борце (уключаючы сацыяльную) вітаюцца (максімум 1 старонка);

- звесткі аб стане здароўя (павінна быць фактычнае пацверджанне, калі заяўка будзе адобрана);

-па выбары: кароткае відэа (5-10 хвілін) лекцыі ці іншага падобнага працэсу выкладання на англійскай мове.

Заяўка падаецца Maria Hejna на электронны адрас maria.hejna@csduppsala.uu.se.

Падрабязная інфармацыя на сайце http://www.balticuniv.uu.se/index.php/component/content/article/1-latest-news/1107-call-for-teachers-to-the-2016-sail-course