Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Жнівень 2022 09:00

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала пераможцай абласнога турніру па пляжным футболе

З 25.06.2022 па 21.08.2022 праводзіўся Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па пляжным футболе.

Удзел у Чэмпіянаце првмалі 7 каманд, у тым ліку і Купалаўцы. Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала пераможцай турніру!

У складзе каманды выступалі студэнт юрыдычнага факультэта Даніэль Бяляўскі, студэнты факультэта фізічнай культуры Дзмітрый Варановіч, Кірыл Малышка, Ілья Салей і інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба (ён жа гуляючы трэнер каманды) Вадзім Хільмановіч.

Віншуем купалаўцаў з паспяховым выступам!

 

IMG 20220823 120426 132