Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Студзень 2016 11:17

На ваенным факультэце прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Сусветнаму дню снегу

IMG 7821У мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання моладзі, умацавання дружбы і таварыства 17 студзень 2016 года на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы было праведзена спартыўнае свята, прысвечанае святкаванню Сусветнага дня снегу.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел курсанты факультэта, афіцэры і члены іх сем'яў.

Удзельнікі спаборнічалі ў зімовай камбініраванай ваенна-спартыўнай эстафеце, якая ўключала ў сябе бег на лыжах на дыстанцыі 100 метраў, бег на адной лыжы на дыстанцыі 100 метраў, бег на лыжах на дыстанцыі 100 метраў (у процігазе), транспарціроўка лыжніка за палкі, катанне на снежнай лапаце, снежны біятлон (эстафета ў пяць этапаў на дыстанцыі 400 метраў) і перацягванне каната.

У ходзе спаборніцтваў выступоўцы паказалі сілу, цягавітасць, спрыт і кемлівасць.

Пасля падвядзення вынікаў судзейская калегія ўручыла граматы і прызы камандам удзельнікаў спартыўнага свята.

Со всеми новостями военного факультета можно ознакомиться здесь.