Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 19 Жнівень 2022 16:32

Прарэктар па выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэўся з прадстаўнікамі студэнцкіх атрадаў

Працоўнае лета ўжо набліжаецца да свайго завяршэння, і многія атрады выходзяць на фінішную прамую. Сярод іх будатрады "ГрДУ-1", "ГрДУ-2" і "ГрДУ-3", якія працавалі ў навучальных карпусах Купалаўскага ўніверсітэта.

Ад імя рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітурка прадстаўнікоў будаўнічых студэнцкіх атрадаў прывітаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілий Сянько. Ён выказаў студэнтам падзяку за праведзеную працу і пажадаў добра адпачыць у вольны час, каб з новымі сіламі і поўнымі энтузіязму прыйсці на заняткі.