Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Студзень 2016 11:17

Навучэнцы Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі квэст-гульню «У зАмкУ. За 7-ю пячаткамi»

1 copyНавучэнцы 1 курса хіміка-тэхналагічнага аддзялення Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы 12 студзеня 2016 года прынялі ўдзел у квэст-гульні «У зАмкУ. За 7-ю пячаткамi», якая праходзіла ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя акадэміка Я.Ф. Карскага.

Удзельнікі падзяліліся на 6 каманд, кожная з якіх атрымала пашпарт і план праходжання маршруту ў гульні па этапах: «Паэтычны мiкрафон», «Таямнiцы Гароднi», «Салон магii «Знакi лесу», «Яблычны фэст» і іншыя.

Падчас гульні навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі работы бібліятэкі, прымянілі свае веды па такіх прадметах як гісторыя Беларусі, руская і беларуская літаратура, а таксама па іншых дысцыплінах агульнаадукацыйнагацыклу.

З усімі навінамі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.