Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Жнівень 2022 15:45

Купалаўцаў запрашаюць далучыцца да акцыі «Збяром дзяцей у школу»

soberem shРэспубліканская дабрачынная акцыя "Збяром дзяцей у школу" стала ўжо традыцыйнай. Яе галоўная мэта - дапамагчы падрыхтавацца да школы сацыяльна-ўразлівым катэгорыям насельніцтва, у прыватнасці, малазабяспечаным сем'ям і дзецям-сіротам.

Пункт збору дабрачыннай дапамогі працуе ў вучэбным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22, у кабінеце 224. Для дзяцей можна прынесці каляровыя алоўкі, фламастэры, гумкі, альбомы для малявання, пластылін, ручкі, сшыткі, фарматаўкі для алоўкаў, пеналы, каляровую паперу, фарбы, пэндзлі і іншыя канцылярскія прыналежнасці.

Пункт збору будзе працаваць да 31 жніўня, дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 73-19-09.