Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 17 Жнівень 2022 15:47

Купалаўцаў запрашаюць на вакцынацыю

IMG 2478 a58ebeb857Вакцынаваць купалаўцаў будуць у пятніцу, 19 жніўня, у галоўным корпусе ўніверсітэта па вул. Ажэшкі, 22. Здраўпункт універсітэта запрашае ўсіх у аўдыторыю 123 з 13.00 да 15.00.

Для таго, каб прыйсці і вакцынавацца, папярэдні запіс не патрэбны. Прышчэпліваць купалаўцаў будуць вакцынай "Вера Сэл" вытворчасці кітайскай кампаніі "Сінафарм", а таксама расійскай вакцынай "Спутнік лайт" (уводзіцца аднаразова). Пры сабе неабходна мець пашпарт.

Абараніцеся ад каранавіруснай інфекцыі!